• Назад
  • Назад
«Дух беларускай музыкі я адчуваю ў «Графіці ». Топ-10 менскіх месцаў па версіі лідэра гурта “Re1ikt” Александра Дземiдзенка
Личное мнение

«Дух беларускай музыкі я адчуваю ў «Графіці ». Топ-10 менскіх месцаў па версіі лідэра гурта “Re1ikt” Александра Дземiдзенка

Август 18, 2017

Сёння рэдакцыі TAM.BY пра свае любімыя месцы Менску распавядае Аляксандр Дземідзенка – барабаншчык і лідэр аднаго з галоўных беларускіх рок-гуртоў “Re1ikt”. Вы зможаце даведацца, дзе лепш за ўсё пішуцца песні, дзе перачакаць спякотны дзень, а дзе – адчуць дух беларускага музычнага андэграўнду.


фото vk.com/re1ikt_drummer

Паб-клуб «Графіці»

Графіці – менавіта там адбыўся самы першы выступ Re1ikt у Менску. 2006 год, восень – мы ўпершыню загучалі ў сталіцы. Канешне, тое “Графіці” адрозніваецца ад сучаснага, але ўсё роўна дух беларускай музыкі я лепш за ўсё адчуваю менавіта там. Нібыта нейкая доўгая, цікавая гісторыя з удзелам розных персанажаў адбываецца там – учора, заўтра, зараз.

Цяжка гэта апісаць словам, але калі прыходжу туды – адчуваю, што гэта вельмі важнае месца, бо менавіта тут шмат беларускіх музыкаў пачыналі сваю кар’еру і сюды ж яны вяртаюцца, каб зайграць утульныя, хатнія, свойскія канцэрты.

Вось i ў нас 9 верасня адбудзецца там выступ.

Беларускі дяржаўны музей народнай архетыктуры і побыту

Найпрыгажэйшае месца, са шматлікімі найцікавейшымі лакацыямі. Тут і вясковыя беларускія хаты (і гэта не рэканструкцая, а захаваная спадчына), і царква, і млын. І, канешне, унікальны ландшафт. Нам вельмі пашчасціла зняць кліп у гэтым цудоўным месцы на песню “Дробненькі Дожджык” (любімая песня Рыгора Барадуліна).

А калі надыходзіць восень і адбываеца “Камяніца” (найбуйнейшы фолк-фестываль у краіне), то гэта проста свята для тысяч прыхільнікаў добрай этнічнай музыкі. Там і аўтэнтыка, і ф’южн і мадэрн – на любы густ. А таксама там збіраюцца розныя майстры, якія ганлдлююць сваімі ўнікальнымі вырабамі і кожны раз я маю шанец набыць нешта такое, што нельга адшукаць ва ўсім свеце.

Рок-клуб ТИ-ЭН-ТИ

фото vk.com/re1ikt

Я музыка, таму большасць месцаў тым ці іншым чынам звязаны з музыкай. TNT – самы рокавы клуб, дзе самы рокавы інтэр’ер, рокавы персанал, музыка, кліпы.

Усё адпавядае духу рок-н-рола: постэры на сценах, барабаны ў ролі жырандоляў, гітары над кожным сталом.

Музыка любімых гуртоў, а таксама шмат жывых выступаў (у тым ліку і нашых). Калі я прыходжу туды, то адчваю сябе ў сваёй талерцы – столькі канцэртаў там мы адыгралі, столькі імпрэзаў наведалі. Сэрца ёкае як праходжу міма. Хочацца не праходзіць, а зайсці і пасядзець, узгадаць розныя прыемные моманты, якія там адбыліся. Напрыклад, як мы атрымалі узнагароду “Лепшы Рок Альбом” ад Experty.by.

Кавярня «Бітлджус»

Гэта маё самае любiмае месца. Так атрымалася, што рэмонт і падрыхтоўка да адкрыцця Бітлджуса супалі з такім жа рэмонтам нашай уласнай студыі. I да таго ж мы тэрытарыяльна побач, таму відавочна, што нумар 1 гэта Бітлджус. На нашых вачах (і нават з нашым невялікім удзелам) стваралася адно з самых цікавых месцаў у Менску.

Але не трэба думаць, што я iду туды толькі таму, што ён побач – там вельмі крутая атмасфера, вельмі творчая, стылёвая. У Бітлджусе праходзяць добрыя імпрэзы – дарэчы, на днях я наведваў выступ джаз-калектыва Аляксандра Старажука. Звычайна там жа мы праводзім свае сустрэчы па гурту Re1ikt, абмяркоўваем розныя творчыя/музычныя пытанні, сустракаемся са слухачамі. Гэта месца ўжо нам як роднае, з ім звязана шмат успамінаў і перад кожнай рэпетыцыяй я заходжу туды, каб замовіць сабе кавы.

Кавярня “Грай”

Для мяне асабіста гэтае месца мае самы моцны беларускі каларыт – інтэр’ер уключае розныя творы беларускага выяўленчага мастацтва: тут і беларускія маляванкі (як у Алены Кіш), і Шагал, і стылізаваныя пад даўніну партрэты сучасных дзеячаў. Некаторыя залы нагадваюць старадаўні беларускі замак, а некаторыя – шляхецкія сталовыя. Да таго ж хачу дадаць, што менавіта ў “Грай”, на мой густ, самая смачная кухня.

KFC на Нямізе

З усіх увогуле фастфуд-рэстаранаў мне больш да спадобы менавіта KFC. Я не вялікі аматар гамбургераў, гэтых булак, затое мне вельмі да спадобы смачная, з корачкай, курыца. Калі раней я наведваў Польшу ці Расею, абавязкова падмацоўваўся там і чакаў, калі гэта цуда з’явіцца і ў нас.

Я заходжу сюды, калі не паспяваю дома прыгатаваць ежу. Менавіта на Нямізе добра заўсёды – амаль няма людзей, у спякотныя дні прахладненька.

Зараз я пачаў больш займацца фізічнай формай, сваёй фігурай, таму стаў трапляць у KFC значна радзей. Але гэта добрая ўзнагарода – раз у месяц пачаставаць смачную курачку.

А-100

Сюды я трапляю тады, калі збіраюся ехаць на гастролі, канцэрты, бо я сам кiроўца. Я не люблю спыняцца каля нейкіх кафэ ці заправак падчас шляху, таму часцей завітваю туды ўвечары, с адчуваннем таго, што наперадзе, напрыклад, 500 кіламетраў і некалькі гадзін за рулём. Заўсёды на А-100 я адчуваю невялічкі уздым, хваляванне перад iмпрэзай, якое сыходзіць, калі мне даюць кубачак кавы і размаўляюць па-беларуску.

Студыя “Эверэст”

фото re1ikt.com

У гэтай студыі прайшлі адны з найлепшых часоў нашага гуказапісу. Займаецца ім наш сябра Павел Сініла, сапраўдны прыхільнік справы, які стварыў атмасферу электрычнасці і нейкай хіміі.

Падчас працы тут на самой справе нараджаюцца творы, якія ставараюць гісторыю беларускай музыкі.

I ўсё дзякуючы студыі, дзе добра пішацца і ўвечары, і раніцай, і сонечным днем.

Мне здаецца, гэтаму дапамагае і наогул атмасфера вуліцы, на якой студыя знаходзіцца. Пакінутыя трамвайныя шляхі, дамы з чырвонай цагліны – гэта ўсё быццам не зусім наш час.

Лошыца

Гэта мой любімы менскі парк, у які я ўпершыню трапіў шмат гадоў назад. Мне падабаецца, што ў ім, здаецца, час ідзе па-іншаму, ты быццам трапляеш у іншы свет, стагоддзе, напрыклад, у XIX-е. У Лошыцкім парку ёсць вельмі прыгожыя мясціны. Напрыклад, адно з іх нагадвае амфітэатр. Я марыў там зняць кліп для свайго гурта і аднойчы гэта здейснілася – вы самі можаце ўбачыць гэты кавалачак Лошыцкага парку ў кліпе на песню “Чаго ты, лося”.

Мабыць, з-за таго, што парк знаходзіцца амаль на самым краю гарадской лініі, тут адчуваеш дух сапраўднай беларускай гісторыі, чаго няма ў многіх іншых месцах Менску.

Пешаходка (Верхні горад)

Дзякуючы гэтаму праекту, менскія вуліцы пачынаюць нагадваць еўрапейскі стыль гарадскога жыцця – сучасны, мастацкі, творчы. Людзі не спяшаюцца па сваіх справах, а гуляюць, глядзяць на музыкаў, адпачываюць. Сапраўднае свята, што можна заўважыць і на тварах пешаходаў, і ў агульнай атмасферы.

Мне здаецца, каб у нас была не адна Пешаходка, а некалькі, ды па ўсёй Беларусі, мы жылі бы значна лепш.

«Люблю свой салон «У Лисицы» и нашу команду». Лучшие ме...

Читать далее

«Мне нравится, когда приходя в заведение, ты чувствуешь...

Читать далее

“Именно здесь проходили наши первые трепетные сви...

Читать далее

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.